Бяспека - НДІ Белдзіпрапалівагаз
Бяспека

Прафілактыка і папярэджанне вытворчага траўматызму


Асноўныя віды дзейнасці праектнага навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «НДІ Белдзіпрапалівагаз» – выкананне праектных, пошукавых і навукова-даследчых работ.



Да значных патэнцыйна небяспечных фактараў працоўнага працэсу ставяцца перамяшчэнне аўтатранспартам, перамяшчэнне пешшу па тэрыторыі прадпрыемстваў і абследуемых аб'ектаў.

На прадпрыемстве пастаянна праводзіцца прафілактычная работа, накіраваная на забеспячэнне бяспечных умоў працы. З 2013 года не было дапушчана няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Для мінімізацыі рызыкі ўзнікнення небяспечных сітуацый і забеспячэння бяспекі жыцця і здароўя працуючых у працэсе працоўнай дзейнасці на прадпрыемстве распрацаваны і ажыццяўляюцца "Комплекс першачарговых мер па прафілактыцы і папярэджанні вытворчага траўматызму" і "План мерапрыемстваў па выкананні задач падпраграмы «Ахова працы» Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады".

Асноўныя мерапрыемствы па забеспячэнню бяспекі працоўнага працэсу

  • Навучанне, павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці персаналу ў галіне аховы працы
  • Забеспячэнне сродкамі індывідуальнай і калектыўнай абароны
  • Ажыццяўленне комплексу мер па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, у тым ліку правядзенне тэхнічнага абслугоўвання аўтатранспарту
  • Правядзенне тэхнічнага абслугоўвання будынкаў і збудаванняў, добраўпарадкавання тэрыторыі
  • Кантроль выканання правілаў унутранага працоўнага распарадку, патрабаванняў інструкцый па ахове працы і пажарнай бяспекі
  • Правядзенне вучэбна-трэніровачных заняткаў па адпрацоўцы планаў эвакуацыі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, набыццё пажарна-тэхнічнага абсталявання
  • Правядзенне тэхабслугоўвання аўтаматычнай сістэмы пажарнай сігналізацыі